Супрацоўнікі дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах МНС правялі рэйд па Дняпры

Территория закона Школа бяспекі

000002

Як трэба сябе паводзіць на возеры ці рацэ, заядлыя рыбакі ведаюць добра, праўда, выконваць правілы бяспекі імкнуцца не заўсёды. І каб нагадаць ім, што з вадой жартаваць не варта, рэгулярна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы.

У чарговае патруляванне па Дняпры супрацоўнікі дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах МНС накіраваліся ў мінулую суботу. На гэты раз у склад рэйдавай групы ўвайшлі начальнік ДІМС Гомельскай вобласці Павел Новік, дзяржінспектар Гомельскага ўчастка Уладзімір Іваноў, дзяржінспектар Брагінскага ўчастка Мікалай Катлабай, а таксама начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 г.п. Камарына Алег Пугач.

000001IMG_0320

У гэтыя дні рыбакоў на рацэ не шмат. Гавораць, што рыба дрэнна клюе. Але ў поле зроку інспектараў усё ж трапляюць аматары такога віду адпачынку. І першае, на што звычайна звяртаецца ўвага ўдзельнікаў рэйду, – наяўнаць у іх выратавальных камізэлек. Калі лодка стаіць на якары, то дазваляецца гэты сродак бяспекі зняць, а вось падчас руху ён абавязкова павінен быць на чалавеку. На жаль, не ўсе прытрымліваюцца гэтага правіла. І як вынік – вынясенне пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

IMG_0333IMG_0335

У размове з адпачывальнікамі дзяржінспектары не стамляюцца падкрэсліваць, што цаной любой нядбайнасці на вадзе можа стаць чалавечае жыццё. І галоўным у сваёй рабоце яны лічаць не пакараць, а растлумачыць важнасць выканання правілаў бяспекі, таму тым, хто “папаўся” ўпершыню, выпісваюць мінімальны штраф – 0,5 базавай велічыні. Аплаціць яго неабходна на працягу месяца. Калі ж гэтага не зрабіць, то да сумы ў 12,25 рубля аўтаматычна дадасца яшчэ дзве базавыя велічыні.

IMG_0318IMG_0329

У рыбакоў удзельнікі воднага патруля таксама правяраюць рэгістрацыйныя дакументы на лодку, пасведчанне на права кіравання маламерным суднам, ці ёсць адзнака аб праходжанні тэхагляду. Калі ўсё ў парадку, яны жадаюць адпачывальнікам поспехаў і працягваюць свой шлях.

IMG_0326IMG_0332

Што ж неабходна ведаць, накіроўваючыся на водную прагулку ці рыбалку? У першую чаргу маламернае судна павінна быць зарэгістравана ў ДІМС (выключэннем з’яўляюцца вяслярныя лодкі, байдаркі і надзіманыя суды грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў). За парушэнне гэтага правіла прадугледжаны штраф ад 2 да 5 базавых велічынь (арт. 18.39 КаАП). Патрэбна таксама прайсці тэхагляд судна. Калі ж праігнараваць гэтую працэдуру, то ўладальніку можа пагражаць штраф да 3 базавых велічынь (ч. 1 арт. 18.8 КаАП).

А каб кіраваць лодкай з рухавіком магутнасцю больш за 5 конскіх сіл, неабходна атрымаць яшчэ і адпаведнае пасведчанне. У адваротным выпадку штрафу ад 5 да 10 базавых велічынь не пазбегнуць (ч. 3 арт. 18.8 КаАП). Не лішнім будзе таксама нагадаць, што за ўпраўленне маторнай лодкай у стане алкагольнага ап’янення прадугледжаны штраф ад 10 да 50 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання маламенымі судамі на тры гады.

І, вядома ж, не варта забываць аб выратавальных камізэльках. Бо толькі выкананне ўсіх мер бяспекі на вадзе можа папярэдзіць бяду і не азмрочыць адпачынак.

IMG_0336IMG_0341

Дарэчы, удзельнікамі воднага патруля ў мінулую суботу да адказнасці былі прыцягнуты чатыры чалавекі за ігнараванне выратавальных камізэлек падчас руху і адзін – за ўпраўленне маламерным суднам, не маючы на гэта права.

IMG_0310



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *