Сёмага ліпеня ў Камарыне прайшло свята “На Івана, на Купалу дзеўка папараць шукала”

Праздники и будни

IMG_2498

Асноўная ідэя мерапрыемства заключалася ў далучэнні да спрадвечных славянскіх традыцый і звычаяў, а таксама ў захаванні і папулярызацыі нацыянальных асаблівасцей беларускага народа.

У жывапісным месцы на беразе Дняпра сабраліся не толькі камарынцы, але і жыхары з усяго раёна. Для гасцей свята быў арганізаваны канцэрт вакальнага ансамбля «Разгары» (г. Гомель) і самадзейных калектываў і выканаўцаў раёна. Кожны з прысутных мог прыняць удзел у купальскіх абрадах, ігрышчах і карагодах.

IMG_2499IMG_2503IMG_2508IMG_2504IMG_2523IMG_2538

Акрамя гэтага, недалёка ад месца святкавання разгарнуліся спартыўныя спаборніцтвы па валейболе, працавалі гандлёвыя рады, а для дзяцей – атракцыёны.

IMG_2510IMG_2520IMG_2522IMG_2527IMG_2532IMG_2536IMG_2553IMG_2539IMG_2568

У начной праграме таксама было шмат цікавага – вялікае купальскае вогнішча, прыгожы феерверк і дыскатэка з сучасных і рэтра-хітоў амаль да раніцы.



Добавить комментарий