З жыхарамі Малажынскага сельскага Савета сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Яшчук

Официально

000991_07

Надзённыя пытанні, якія хвалююць вяскоўцаў, выслухалі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, а таксама райспажыўтаварыства. Так, у Пераносах абмеркавалі работу Крыўчанскага фельчарска-акушэрскага пункта падчас працоўнага адпачынку медработніка. У гэты перыяд ФАП будзе працаваць па чацвяргах з 10.00 да 13.00. Былі ўзняты таксама пытанні, якія датычыліся абмалоту зерневых, агароджы могілак, зносу пустуючых дамоў і інш.

000991_03000991_08

Жыхароў Бераснёўкі турбуе адсутнасць вады ў калонках (прычына – выйшаў са строю матор у воданапорнай вежы). Пажадалі яны таксама ўстанавіць у вёсцы яшчэ адзін аўтобусны прыпынак. Папрасілі райспажыўтаварыства арганізаваць здачу металалому.

000991_04000991_06000991_05

Усе звароты грамадзян узяты на кантроль, вырашэннем праблем зоймуцца адпаведныя службы, а адказы на многія пытанні вяскоўцы атрымалі на месцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *