Жніво-2018: хлебаробам пажадалі сонечнага надвор’я і высокіх намалотаў

Сельское хозяйство

IMG_0230

Перад пачаткам жніва работнікі культуры прывіталі хлебаробаў у полі  і пажадалі важкага коласа, добрага надвор’я, удачы і аптымізму.

Камбайнераў і іх памочнікаў, вадзіцеляў чакаюць напружаныя будні. Лёс ураджаю – у іх руках, таму і добрае слова, і лірычная песня  былі да месца, спрыялі добраму настрою. Як і гарачае ліпеньскае сонца, што ў такі час садзейнічае выспяванню збажыны.

Па традыцыі па-святочнаму апранутыя жанчыны выходзяць у поле з сярпамі, зажынаюць першы сноп, які будзе захоўвацца на ганаровым месцы да наступнага года.

IMG_0254IMG_0260IMG_0268IMG_0281IMG_0273IMG_0272IMG_0276IMG_0288IMG_0290

Працаўнікоў ААТ “Пераможнік” прывітаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок. Яго пажаданне – каб плён быў у працы,  завяршылі ўборку зерневых і зернебабовых у сціслыя тэрміны, без паломак тэхнікі і страт ураджаю.

Самой прыродай абумоўлена пачынаць жніво ў нашым паўднёвым раёне раней, чым у іншых. Няхай пройдзе яно на высокім арганізацыйным узроўні.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *