Жніво называе лепшых: лідары на ўборцы зерневых і зернебабовых на 19 ліпеня

Популярное Сельское хозяйство

0098766

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Валерый Васільевіч КАСЦЮЧЭНКА – камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-10К убраў 244,1 гектара і намалаціў 465,9 тоны;

Іван Уладзіміравіч ДАВІДЗЕНКА – камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 185,9 гектара і намалаціў 363,1 тоны;

Віктар Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 убралі 183 гектары і намалацілі 313 тон.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 150,3 гектара і намалаціў 361,5 тоны;

Пётр Фёдаравіч ЕФІМЕНКА – старшы камбайнер, Аляксей Міхайлавіч ГАЛАВАЧОЎ – камбайнер ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-10К убралі 172 гектары і намалацілі 283 тоны;

Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер, Генадзь Мікалаевіч ШКУРКО – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10К убралі 112 гектараў і намалацілі 214 тон.

На адвозцы зерня:

Валянцін Яўгенавіч БЕЛЬЧАНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 747 тон;

Уладзімір Міхайлавіч ЯРОШКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ 6501-А8 перавёз 733 тоны;

Міхаіл Міхайлавіч ІОТЧАНКА – вадзіцель ААТ “Пераможнік”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 726 тон;

Міхаіл Іванавіч ЯЎСЕЕНКА – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 700 тон.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Максім Віктаравіч СКІДАН – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 364 тоны;

Міхаіл Мікалаевіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-5551 перавёз 111 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО, Іван Міхайлавіч ГАЛКО – машыністы ААТ “Чамярыскі”, якія на КЗС-30В перапрацавалі 1300 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства па ўраджайнасці:

ААТ “Камарынскі” (дырэктар – Рыгор Мікалаевіч АНАПРЭЕНКА, старшыня прафсаюзнага камітэта – Аляксандр Аляксеевіч ПЕТРУНЕНКА). Тут убрана 28% плошчаў, ураджайнасць складае 22,6 цэнтнера з гектара.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Пакінуць адказ