19 жніўня – Яблычны Спас

Грамадства

Preobragenie

Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень святкуюць Праабражэнне Гасподняе.

Незадоўга да Галгофы Ісус Хрыстос узняўся з трыма апосталамі – Пятром, Якубам і Янам – на гару Табор у Галілеі, дзе “перамяніўся перад імі. Аблічча Ягонае заззяла, быццам сонца, а вопратка сталася белай, як святло”.

Менавіта на Таборы Хрыстос упершыню паказаў людзям Сваю Боскую сутнасць. Вучні ўсвядомілі, што перад імі не проста прарок, але сам Госпад. Лічыцца, што гэтае свята нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага перамянення і ўдасканалення.

Асвячэнне яблыкаў

У гэты дзень у храмах асвячалі яблыкі і іншыя плады, пасля чаго дазвалялася іх ужываць.

Да Яблычнага Спаса яблыкі (а таксама грушы, агрэст, струкавую гародніну) есці забаранялася, асабліва жанчынам, у якіх памерлі дзеці. Згодна з народным павер’ем, у гэты дзень Бог (ці Божая Маці) раздае на нябёсах усім дзеткам па яблычку, а таму дзіцяці, чыя маці пакаштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца.

Сустрэча восені

У народзе Спас лічылі днём адлёту буслоў. Калі буслы пачыналі рыхтавацца да вылету ў вырай за тыдзень перад Спасам, чакалася, што зіма надыдзе раней і будзе марозная, а вясна цяплейшая; калі ж пасля Спаса – восень будзе цёплая, зіма позняя, а вясна халодная.

Адлёт буслоў сведчыў пра набліжэнне зімы, а прыказкі нагадвалі: “Спас – лета шась!”, “Спас – бяры рукавіцы ў запас”.

1471585524-2371



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *