Механізатары і вадзіцелі сельгаспрадпрыемстваў нашага раёна з хлебнага поля пераключыліся на кукурузнае

Сельское хозяйство

kukuruza

Як праінфармаў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Максім Каўцэвіч, сёлета пад кукурузу на сілас адвялі 10 590 гектараў.

На зерне было пасеяна 1710 гектараў, яшчэ 525 – на насенне.

Уборка каралевы палёў для закладкі ў траншэі вядзецца ва ўсіх гаспадарках, а вось на зерне – пакуль толькі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Пераможнік”. З кожнага гектара тут намалочваюць па 52 цэнтнеры. Ураджайнасць павысіцца, калі пераедуць на суседнія ўчасткі, дзе пасевы радуюць вока.

Па папярэдніх падліках, валавы збор зерня кукурузы складзе па раёне 12 тысяч тон. На ўзровень мінулага года аграрыі выйдуць. У полі працуюць вопытныя хлебаробы, што з’яўляецца гарантыяй паспяховага правядзення чарговай кампаніі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *