Пасёлкі гарадскога тыпу Брагін і Камарын павінны стаць узорнымі

Год малой родины Популярное

З гэтай мэтай разгорнуты шырокія будаўнічыя работы ў населеных пунктах. Практычна штотыднёва праводзяцца нарады з удзелам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Дворніка.

Stroika_2

У мінулую пятніцу такую аператыўную нараду з абласнымі і раённымі службамі пачаў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Былі заслуханы справаздачы начальнікаў упраўленняў аб тым, што зроблена па кожнай галіне. Работы патрэбна праводзіць больш актыўна, зладжана і арганізавана, – падкрэсліў Уладзімір Аляксандравіч. Аб’екты павінны здавацца ў эксплуатацыю згодна з распрацаванымі графікамі. Удзельнікі нарады наведалі будаўнічыя пляцоўкі райцэнтра пазнаёміліся з ходам работ.

Stroika_1

У мерапрыемствы па добраўпарадкаванні Брагіна ўключана 99 аб’ектаў. Гэта рамонты жылых дамоў, цеплатрас, вадаправодаў, добраўпарадкаванне месцаў захавання савецкіх воінаў і грамадзянскіх могілак, меліяратыўныя работы, рамонты аб’ектаў культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту, сацыяльнай абароны, будаўніцтва дамоў сядзібнага тыпу, рамонт дарожных сетак. На 8 жніўня на мерапрыемствы па добраўпарадкаванні Брагіна ўжо выкарыстана каля пяці з паловай мільёнаў рублёў.

У Камарыне такіх аб’ектаў 64. У гарадскім пасёлку запланаваны аналагічныя работы: бягучыя і капітальныя рамонты жылых дамоў, устаноўка агароджаў, рамонты цеплатрас і дамоў, перапрафіліраванне гасцініцы пад жылыя памяшканні камерцыйнага карыстання. Зараз тут асвоены амаль мільён рублёў, – праінфармавала начальнік фінансавага аддзела Вольга Старавойт.

Хацелася б бачыць і больш актыўную пазіцыю жыхароў райцэнтра. Удзел у суботніках, навядзенне парадку – гэта па сілах амаль кожнаму.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *