Прадстаўнікі сістэмы адукацыі Брагінскага раёна пабывалі на радзіме Кірылы Тураўскага

Год малой родины Грамадства Да Дня беларускага пісьменства

IMG_2099

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства брагінчане пабывалі на радзіме вядомага духоўнага дзеяча XII стагоддзя, якога сучаснікі называлі “другім Златавустам”. Кірыла Тураўскі з’яўляецца найбольш значным з усіх ранніх пісьменнікаў беларускай зямлі і першым вядомым паэтам. Вялікая колькасць рукапісных твораў святога сведчыць пра яго папулярнасць ва ўсім славянскім свеце.

Чарговая паездка прадстаўнікоў сістэмы адукацыі раёна да праваслаўных святыняў Беларусі адбылася на мінулым тыдні. Такія экскурсіі, па меркаванні прафсаюзнага лідара Веры Мялешкі, не толькі аб’ядноўваюць людзей, але і духоўна абнаўляюць, дораць незабыўныя ўражанні і душэўны спакой. Так было і ў гэты раз, пры наведванні Турава.

Старажытны горад называюць сэрцам Палесся. Дакладная дата яго заснавання невядомая, але ў пісьмовых крыніцах ён упершыню згадваецца ў “Аповесці мінулых гадоў” каля 980 года. Гісторыкі ж сцвярджаюць, што першае паселішча на Прыпяці з’явілася задоўга да гэтай даты, бо ўжо ў канцы Х стагоддзя Тураў быў адміністрацыйным, эканамічным і культурным цэнтрам дрыгавічоў.

 

КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Першы пункт прыпынку экскурсантаў – Тураўскі краязнаўчы музей, дзе з гісторыяй і знакамітымі дзеячамі палесскага краю гасцей з Брагіна пазнаёміў захавальнік фондаў Сяргей Мароз.

IMG_2111IMG_2250IMG_2243

Заснавана ўстанова яшчэ ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды. Музейная калекцыя, сабраная да Вялікай Айчыннай вайны, уключала некалькі тысяч прадметаў археалогіі, этнаграфіі і побыту, рукапісных і друкаваных выданняў, але, на жаль, падчас ваенных дзеянняў была цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны пачалася работа па аднаўленні экспазіцыі, і ў 1950 годзе музей зноў быў адкрыты. А ў 1961-м на сярэднявечным гарадзішчы Турава пачаліся першыя буйныя археалагічныя даследаванні. У выніку раскопак выяўлены падмурак цаглянага храма XII стагоддзя, які сёння з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу “Старажытны Тураў”.

Сучасная музейная калекцыя налічвае больш за 20 тысяч прадметаў, якія размешчаны ў пяці экспазіцыйных і адной выставачнай зале. Тут можна пабачыць косці і бівень маманта, глінабітную печ, зробленую ў ІІІ ці пачатку ІV стагоддзя, прадметы побыту з лазы, прыстасаванні для рыбалоўства і ткацтва, якімі карысталіся мясцовыя жыхары ў канцы ХIХ – пачатку ХХ ст., і інш.

IMG_2114IMG_2119IMG_2134IMG_2140IMG_2161IMG_2171IMG_2174IMG_2181IMG_2192IMG_2200IMG_2222IMG_2225IMG_2231IMG_2233IMG_2247IMG_2251

 

ЦАРКВА ЎСІХ СВЯТЫХ

Далей экскурсанты накіраваліся ў невялікую драўляную царкву, пабудаваную ў пачатку XIX стагоддзя, і якая, нягледзячы на пажары, палітычныя і ваенныя перыпетыі, захавалася да нашых дзён. Мяркуецца, што яна ўзведзена на месцы іншага храма – Праабражэнскай царквы, землі якой у XVI стагоддзі апісваў Канстанцін Астрожскі – прыхільнік праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яму, як ураджэнцу Турава, тут усталяваны памятны знак.

IMG_2259

Многія прыходзяць ва Усясвяцкую царкву, каб дакрануцца да аднаго з двухмятровых цудатворных каменных крыжоў X стагоддзя, якія, паводле легенды, прыплылі ў Тураў з Кіева па Дняпры і Прыпяці ў год Хрышчэння Русі князем Уладзімірам. Такі ж крыж усталяваны на спецыяльным пастаменце ў двары Кафедральнага сабора ў гонар Свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх.

Царква з’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Уключана ў Дзяржаўны спіс гіс-торыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

 

ГІСТОРЫКА-АРХЕАЛАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

Не маглі брагінчане не наведаць і Замкавую гару, дзе ўсталяваны сямімятровы помнік Кірылу Тураўскаму, аднаму са славутых духоўных дзеячаў XII стагоддзя. Літаратурная спадчына праведніка – гэта малітвы, пропаведзі, паданні, разнастайныя музычна-паэтычныя творы, якія ўвайшлі ў беларускую, украінскую і рускую культуры.

IMG_2280IMG_2285IMG_2290
Тут жа размешчана і экспазіцыя краязнаўчага музея “Старажытны Тураў”. Рашэнне аб яе адкрыцці было прынята ў 2005 годзе. А першым і галоўным экспанатам стаў знойдзены ў выніку раскопак на Замкавай гары, якая спрадвеку з’яўлялася месцам размяшчэння княжацкіх рэзідэнцый, падмурак храма XII стагоддзя. Гэтая пабудова па сваёй архітэктуры і велічы магла б стаяць на адной прыступцы з саборамі старажытных Кіева і Уладзіміра, але была разбурана ў 1230 годзе падчас землятрасення.

IMG_2390IMG_2393

Сёння рэшткі гарадзішча накрыты шкляным шатром. Па яго перыметры размешчаны экспазіцыі, дзякуючы якім экскурсанты могуць даведацца аб шматвекавой гісторыі Тураўшчыны.

IMG_2305IMG_2326IMG_2332IMG_2338IMG_2343IMG_2350IMG_2353IMG_2357IMG_2379IMG_2377

Асобнай увагі заслугоўваюць знойдзеныя пры раскопках шыферныя саркафагі, зробленыя з пірафілітавага сланцу. У адным з іх была пахавана дзяўчына. Вывучыўшы яе рэшткі, спецыялісты правялі рэканструкцыю твару тураўчанкі, якая жыла тут шмат стагоддзяў назад.

IMG_2369IMG_2317

Лічыцца, што ў такім жа саркафагу мог быць пахаваны і Кірыла Тураўскі. Аднак дакладнае месцазнаходжанне яго пахавання дагэтуль невядома.

 

БАРЫСА-ГЛЕБСКІЯ МОГІЛКІ

Мяркуецца, што тут, на невялікім узвышшы, пахаваныя забітыя ў 1015 годзе сыны кіеўскага князя Уладзіміра – Барыс Растоўскі і Глеб Мурамскі. Паломнікаў жа на могілкі прыцягваюць каменныя крыжы, якія растуць з зямлі.

IMG_2400IMG_2407

Як вы памятаеце, пасля прыняцця хрысціянства з Кіева ў Тураў прыплылі крыжы. Па адной з версій, іх было 12 (па колькасці апосталаў), па другой – 10. Амаль тысячу гадоў яны стаялі на ганаровым месцы каля царквы Усіх Святых, але ў 1930 годзе, з прыходам савецкай улады, было загадана іх знішчыць. Частку крыжоў закапалі, частку – патапілі ў рацэ. Першыя цуды пачаліся праз сем гадоў, калі на паверхню ракі ўсплыло некалькі каменных крыжоў. Адзін з іх мясцовы жыхар закапаў на Барыса-Глебскіх могілках, дзе ён цяпер і “расце”. Дарэчы, гэта толькі адна з легенд.

Першыя прыкметы цудадзейнай з’явы былі выяўлены ў 1956 годзе падчас добраўпарадкавання магіл, аднак тады людзі не прыдалі гэтаму значэння. У 1982-м верхняя частка крыжа ўзвышалася над зямлёй на 2,5 см, а ў 1997-м можна было ўжо ўбачыць і крыху яго правага крыла. Згодна з замерамі, за некалькі гадоў рэліквія па- вялічылася не толькі ў вышыню, але і ўшыр. А ў 2008-м на Барыса-Глебскіх могілках пачаў з’яўляцца з зямлі яшчэ адзін крыж…

IMG_2425IMG_2416IMG_2408

Лічыцца, што крыжы маюць цудадзейныя ўласцівасці і ўжо не аднойчы дапамагалі людзям вылечыцца ад хвароб. Магчымасцю дакрануцца да святыні скарысталіся і брагінчане.

IMG_2428

 

КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР

Завяршылася экскурсія да праваслаўных святыняў наведваннем Кафедральнага сабора свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх. Сучасны храм пабудаваны ў 2013 годзе, але царква на гэтым месцы стаяла яшчэ ў XII стагоддзі, у XIII ст. яна была разбурана татарамі.

IMG_2446

Спробы аднавіць святыню ў гістарычным месцы прадпрымаліся ў пачатку XX стагоддзя, але перашкодзіла Першая Сусветная вайна, а затым – Кастрычніцкая рэвалюцыя. І толькі праз сто гадоў мара вернікаў ажыццявілася. Першы камень у падмурак будучага сабора быў закладзены 11 мая 2010 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.

IMG_2451IMG_2456IMG_2439IMG_2458IMG_2457IMG_2461IMG_2463IMG_2466IMG_2440

Сёння ў храме захоўваецца некалькі рэдкіх ікон, а таксама ківот з мошчамі святых.

З пачуццём выкананага абавязку, стомленыя, але натхнёныя, удзельнікі экскурсіі накіроўваліся ў Брагін. Духоўна абноўленыя і шчаслівыя, што змаглі прывезці часцінку агульнай радасці ад сустрэчы з тураўскімі святынямі ў свой дом, да сваіх родных і блізкіх…

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *