РК ГА “БРСМ”: брагінчане і госці пасёлка з радасцю далучыліся да акцыі “У школу – з добрым сэрцам”

Грамадства

000000_04

Праект саюза моладзі накіраваны на аказанне падтрымкі мнагадзетным і няпоўным сем’ям, дзіцячым інтэрнатным установам, тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю і зведвае цяжкасці пры падрыхтоўцы да навучальнага года.

Добрыя справы заўсёды вяртаюцца да тых, хто іх робіць. У гэтым упэўнена і Галіна Каменская з Мазыра. Індывідуальны прадпрымальнік кожную пятніцу гандлюе на рынку Брагіна. А дапамагае ёй Маша – дзяўчынка з прыёмнай сям’і брата жанчыны.

– Для мяне дабрачыннасць – гэта вельмі патрэбная і важная справа, якой я займаюся ўжо шмат гадоў, – гаворыць Галіна Адамаўна. – Імкнуся дзяліцца з людзьмі ўсім, што ў мяне ёсць: рэчамі, прадуктамі, грашамі…

Індывідуальны прадпрымальнік заўсёды ўдзельнічае ў дабрачынных мерапрыемствах ГА “БРСМ”. І сёлета напярэдадні новага навучальнага года яна перадала юным жыхарам раёна 10 ранцаў, сумкі для зменнага абутку і адзенне.

 Галіна Каменская лічыць дабрачыннасць патрэбнай справай.
Галіна Каменская лічыць дабрачыннасць патрэбнай справай.
Маша дапамагла сабраць адзенне.
Маша дапамагла сабраць адзенне.

Удзел у дабрачыннай акцыі “У школу – з добрым сэрцам” прынялі і супрацоўнікі Брагінскага вузла электрасувязі. Новы ранец і ўсе небходныя канцылярскія прыналежнасці яны ўручылі Паліне Козел.

Дарэчы, у дзяўчынкі ёсць сястрычка-блізнятка Аліна. Будучыя першакласніцы плануюць сядзець за адной партай, таму сімвалічна, што і падарункі да школы яны атрымалі адначасова: Аліне рукзак перадала лідар прафсаюзнага руху сістэмы аховы здароўя Алена Любенка ад імя раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Сястрычкі Паліна і Аліна Козел плануюць сядзець за адной партай.
Сястрычкі Паліна і Аліна Козел плануюць сядзець за адной партай.

Па словах Алены Мікалаеўны, медработнікі набылі два наборы для першакласнікаў. Яшчэ адзін яны ўручылі Кірылу Ярмоленку з Кавакі.

У рамках акцыі “У школу – з добрым сэрцам” ГА БРСМ рукзак з сшыткамі, алоўкамі і іншымі патрэбнымі рэчамі атрымаў і юны жыхар Камарына Іван Якімовіч. Яму падарунак уручылі супрацоўнікі пагранічнай службы.

У зборы канцылярскіх прыналежнасцяў саюзу моладзі дапамаглі таксама калектывы ветстанцыі, ААТ “Белаграпрамбанк” і ААТ “ААБ Беларусбанк”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *