Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня

Грамадства

Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.

den-znanij

“Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, лінейкі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…”, – расказаў прадстаўнік міністэрства.

Эдуард Тамільчык дадаў, што на мерапрыемствы будуць запрошаны прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, пісьменнікі, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, значныя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы і інш. Плануецца ўдзел кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ва ўрачыстых мерапрыемствах у школах на сваёй малой радзіме.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *