У Брагіне прайшло ўрачыстае ўручэнне ключоў ад кватэр у новым доме па вуліцы Гагарына, 42Б

Год малой родины Грамадства

000000-01

Шчаслівымі ўладальнікамі квадратных метраў камерцыйнага жылля сталі маладыя спецыялісты, якія пачалі свой працоўны шлях у населеных пунктах Брагінскага раёна з узроўнем радыеактыўнага забруджвання звыш 5 кюры/км².

Запаветныя ключы навасельцам уручылі начальнік і галоўны спецыяліст аддзела жылёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Сяргей Прыходзька і Ірына Рыжык. Але спачатку сярод прэтэндэнтаў на новае жыллё прайшла жараб’ёўка, падчас якой кожны выцягваў паперку з нумарам сваёй будучай кватэры.

000000-12

Затым усе накіраваліся па вышэйназваным адрасе. Як паведаміў Сяргей Іванавіч, у новым доме – 24 кватэры, тры з якіх, двухпакаёвыя, – для маладых сем’яў.

000000-11000000-02000000-03000000-04000000-05

Так, у ліку шчаслівых навасельцаў – сям’я Марчанкаў . Сяргей з 2016 года працуе аграномам у ААТ “Пераможнік”. У гэтае сельгаспрадпрыемства ён быў накіраваны пасля заканчэння Палескага дзяржаўнага аграрнага каледжа ў 2016 годзе. Сёння разам з жонкай Аленай выхоўваюць сына Яўгена, якому ўжо споўнілася 9 месяцаў.

Сям'я Марчанкаў
Сям’я Марчанкаў

Да нядаўняга часу маладая сям’я жыла разам з бацькамі. І зараз жыллёвае пытанне для іх вырашана – прасторная кватэра спадабалася ўсім.

Дом пабудаваны за кошт сродкаў, выдзеленых на пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

000000-07000000-08000000-09000000-10



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *