У Буркоўскім сельскім Савеце прайшоў дзень дэпутата

Год малой родины

D_001

Дэпутаты раённага Савета, прадстаўнікі райвыканкама наведалі Буркоўскі сельскі Савет, дзе пабывалі на сацыяльна значных аб’ектах, сустрэліся з вяскоўцамі. Асноўнай тэмай дня стала абмеркаванне пытанняў добраўпарадкавання, таму падчас паездкі па населеных пунктах старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан рабіў акцэнт на момантах, якім, па яго меркаванні, патрэбна надаць больш увагі.

Як паведаміў старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Каваленка, Буркоўскі сельскі Савет заснаваны ў 1926 годзе. У 1961-м быў аб’яднаны з Астраглядаўскім, а у 1986-м, калі Астрагляды былі адселены, цэнтр Савета перанесены ў Буркі. У 2005-м Савет перайменаваны ў Буркоўскі, а ў 2010-м быў аб’яднаны з Мікуліцкім. Сёння ў яго склад уваходзяць 12 населеных пунктаў. На 1 студзеня 2018 года колькасць жыхароў складала больш за 1100 чалавек.

D_003

На тэрыторыі Савета дзейнічаюць некалькі ўстаноў культуры. Гэта Буркоўскі цэнтр культуры і вольнага часу, Мікуліцкі сельскі дом культуры, Рыжкаўскі сельскі клуб, тры сельскія бібліятэкі, філіял Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў.

 У Буркоўскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе выстава, прысвечаная знакамітым землякам. Тут жа можна пабачыць і прылады, якімі некалі карысталіся вяскоўцы.
У Буркоўскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе выстава, прысвечаная знакамітым землякам. Тут жа можна пабачыць і прылады, якімі некалі карысталіся вяскоўцы.

D_016D_015

Буркоўскі дзіцячы сад з 1 верасня будуць наведваць 20 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Выхаванцы Буркоўскага дзіцячага сада.
Выхаванцы Буркоўскага дзіцячага сада.

D_011D_010

У Буркоўскай і Мікуліцкай сярэдніх школах у новым навучальным годзе за парты сядуць каля 70 вучняў у кожнай.

Сустрэча гасцей у Буркоўскай сярэдняй школе.
Сустрэча гасцей у Буркоўскай сярэдняй школе.

D_009

У Мікуліцкай СШ.
У Мікуліцкай СШ.

D_014

Установы аховы здароўя прадстаўлены Мікуліцкай амбулаторыяй урача агульнай практыкі і двума фельчарска-акушэрскімі пунктамі: у Бурках і ў Конанаўшчыне.

Загадчыца Буркоўскім фельчанска-акушэрскім пунктам Святлана Цалко лічыць, што хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.
Загадчыца Буркоўскім фельчанска-акушэрскім пунктам Святлана Цалко лічыць, што хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць.

Працуюць таксама пяць стацыянарных магазінаў райспажыўтаварыства. Дзевяць населеных пунктаў абслугоўваюць аўтамагазіны.

Рознічны тавараабарот у магазіне №69 в. Кавалі ў ліпені склаў 16 тысяч  рублёў. Больш за 11 гадоў прадаўцом тут працуе Ірына Шацко.
Рознічны тавараабарот у магазіне №69 в. Кавалі ў ліпені склаў 16 тысяч рублёў. Больш за 11 гадоў прадаўцом тут працуе Ірына Шацко.

У Мікулічах і Бурках ёсць комплексна-прыёмныя пункты Брагінскага КБА. Вытворчасцю сельгаспрадукцыі займаецца ААТ “Імя Жукава”, дзе задзейнічаны 162 чалавекі.

– Мы цэнім у людзях такія якасці, як адказнасць, актыўная грамадзянская пазіцыя і сумленнаясць, – адзначыў Аляксандр Каваленка. – Бо тэрыторыя сельсавета – гэта малая радзіма, агульны дом для кожнага яго жыхара. Будучыня нашага краю – у руках неабыякавых і ініцыятыўных, тых, хто не толькі паказвае прыклад руплівага, гаспадарскага стаўлення да роднай зямлі, але і натхняе на добрую справу іншых.

Па словах Аляксандра Іванавіча, мясцовымі жыхарамі шмат зроблена па навядзенні парадку ў населеных пунктах, паляпшэнні санітарнага стану вытворчых і прыродных тэрыторый. Значную дапамогу заўсёды аказаюць і прадстаўнікі замацаваных за Саветам арганізацый.

З уладальнікамі пустуючых дамоў праводзіцца растлумачальная работа. Так, за сем месяцаў 2018 года ў Конанаўшчыне знесена 19 пабудоў, у Рыжкаве – 15. Акрамя гэтага, у Бурках, Кавалях, Бакунах і Рыжкаве абследаваны 38 аб’ектаў, якія плануецца знесці, а тэрыторыю вакол іх – добраўпарадкаваць. Землі, што прылягаюць да палёў, перадаюцца ААТ “Імя Жукава”.

Дзякуючы самаабкладанню на добраўпарадкаванне могілак у 2018 годзе сабрана 830 рублёў. Сродкі накіруюцца на набыццё будаўнічых матэрыялаў і фарбы для агароджы.

Айцец Расціслаў пазнаёміў  з гісторыяй усталявання памятнага знака на месцы былой царквы ў в. Мікулічы, прыкладны год заснавання якой – 1615-ты. Тут жа пахаваны былыя мікуліцкія святары.
Айцец Расціслаў пазнаёміў з гісторыяй усталявання памятнага знака на месцы былой царквы ў в. Мікулічы, прыкладны год заснавання якой – 1615-ты. Тут жа пахаваны былыя мікуліцкія святары.

Сустрэча з насельніцтвам прайшла ў Буркоўскім цэнтры культуры і вольнага часу, дзе ў вяскоўцаў была магчымасць паведаміць старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Калясану аб надзённых праблемах.

D_018D_017

Пасля адбылося пасяджэнне мандатнай камісіі па пытаннях мясцовага самакіравання, падчас якога прагучала справаздача аб выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады.

Завяршыўся дзень дэпутата выступленнем удзельнікаў мастацкай самадзейнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *