Віншаванні прымалі ўборачныя экіпажы ААТ “Імя Жукава”, якія перасягнулі тысячны рубеж па намалоце зерня

Год малой родины Сельское хозяйство

00000001

Як трапна заўважыла загадчыца аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУ “Брагінскі РДК” Любоў Дубатдзел, гэтага моманту чакалі ўсе, хто сочыць за ходам жніва. Сімвалічна, што ўшаноўванне лепшых праходзіла ў гаспадарцы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Пятра Жукава, ураджэнца Мікуліч. Працягваюцца і працоўныя традыцыі Васіля, Андрэя, Івана Кулаёў. Менавіта з гэтай дынастыяй звязаны росквіт калгаса “Чырвоная ніва” (так раней называлася ААТ “Імя Жукава”), які славіўся на ўсю рэспубліку не толькі высокімі ўраджаямі, але і шчырымі, сумленнымі людзьмі. Справа гонару іх нашчадкаў – трымаць марку, што яны і робяць.

Павіншаваць хлебаробаў гаспадаркі, якія практычна завяршылі жніво, выказаць ім словы глыбокай павагі прыехаў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. Сёлетняя ўборачная кампанія была надзвычай складанай, моцныя дажджы змяняліся спёкай, але ж і ў такіх неспрыяльных умовах людзі працавалі самааддана. У красавіку на тэрыторыі раёна выпала мінімальная колькасць ападкаў (1%), і ўсё ж у ААТ “Імя Жукава” валавы намалот нядрэнны.

“Вас чакае яшчэ шмат работы, – падкрэсліў Аляксандр Васільевіч, звяртаючыся да механізатараў і вадзіцеляў. – Патрэбна ўбраць кукурузу, пасеяць азімыя. Лёгкіх перыядаў у аграрыяў не бывае. Цаню ўсіх, хто звязаў свой лёс з сельскай гаспадаркай, ад душы дзякую за плённую працу. Развіццё Брагіншчыны залежыць ад сельгасвытворчасці, і на працягу апошніх гадоў гэтая галіна развіваецца. У мінулым годзе раён забяспечыў найбольшае прыбаўленне вытворчасці малака ў вобласці, у 2016-м вырасціў ураджай каласавых, якога не ўдавалася сабраць за ўвесь паслячарнобыльскі перыяд. Паступова рухаемся наперад”.

Асобна старшыня райвыканкама падзякаваў дырэктару ААТ “Імя Жукава” Сяргею Міхаленку, бо стратэгія развіцця сельгаспрадпрыемства, а яна дасць вынікі праз пяць гадоў, залежыць ад таго, хто ўзначальвае калектыў.

Лісты з падзякай, падарункі Аляксандр Васільевіч уручыў двум экіпажам-тысячнікам у складзе Рыгора Раманюка і Аляксандра Раманюка, бацькі і сына Сяргея і Анатоля Раманюкоў. Для старшага камбайнера Рыгора Рыгоравіча гэта – 28-е жніво. Сяргей Паўлавіч шосты год запар лідзіруе сярод калег па валавым намалоце зерня. Разам з сынам абмалот каласавых вядуць чацвёрты сезон.

000000020000000300000004

Віншаванні даслалі таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан. Лісты з падзякай і падарункі яны ўручылі не толькі тысячнікам, але і экіпажу ў складзе Дзяніса і Генадзя Шкурко. У мінулым годзе браты былі ў іх ліку, сёлета, на жаль, не хапіла да тысячнага рубяжа некалькі тон. Асноўнае месца працы Дзяніса і Генадзя – Брагінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Каб дапамагчы вяскоўцам хутчэй убраць хлеб, бяруць на час жніва водпуск. Асобна адзначыў уклад братоў у агульны каравай і дырэктар гаспадаркі.

00000005000000060000000700000008

Аляксандр Раманюк і Рыгор Раманюк
Аляксандр Раманюк і Рыгор Раманюк
Сяргей і Анатоляь Раманюкі
Сяргей і Анатоль Раманюкі
Генадзь і Дзяніс Шкурко
Генадзь і Дзяніс Шкурко

Добры настрой вяскоўцам падаравалі работнікі раённага дома культуры. Вясёлыя песні ў іх выкананні былі дарэчы ў сонечны жнівеньскі дзень.

А камбайнерам не цярпелася зноў сесці за штурвал сваіх стэпавых караблёў. Грамадскае поле ўбрана, дайшла чарга і да збожжавых на прысядзібных участках.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *