Жніво-2018: вадзіцелі, якія перавезлі па 1000 тон збожжа атрымалі падарункі

Сельское хозяйство

Перад Чамярысамі мы ўбачылі сем камбайнаў, якія накіроўваліся ў поле. Ахапіла пачуццё радасці за хлебаробаў, за такую тэхніку. Адразу пранікліся іх клопатамі.

А следам па вясковай вуліцы імчаў на сваім МАЗе Уладзімір Ярошка, яшчэ адзін тысячнік з ліку вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа. За баранкай аўтамабіля Уладзімір Міхайлавіч з 1984 года, тут яму вядома кожная сцяжынка.

00001000020000300005

Павіншаваць яго з працоўнымі поспехамі прыехалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Гардзейчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан. Лісты з падзякай, падарункі вопытны шафёр атрымлівае не ўпершыню. Як і яго калега Рыгор Малочка.

0000400006

Наш раён на рэспубліканскіх дажынках вадзіцель ААТ “Чамярыскі” Рыгор Малочка прадстаўляў не раз. У спрыяльным 2016-м перавёз больш за дзве тысячы тон зерня. Сёлета пакуль ёсць тысяча, якая далася нялёгка, пажадаем, каб была і другая.

Прафсюзныя лідары, Ала Уладзіміраўна падзякавалі Рыгору Рыгоравічу за стараннасць, майстэрства, уручылі лісты з падзякай ад райвыканкама, абкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі.

Іх таксама атрымалі вадзіцелі-тысячнікі ААТ “Імя Жукава” Уладзімір Шахніцкі і Міхаіл Смальцар. Калі Уладзімір Рыгоравіч лічыцца вопытным шафёрам, якога добра ведаюць у нашым раёне, то Міхаіл толькі заяўляе пра сябе. Ён лідзіруе ў спаборніцтве сярод маладых. З самай раніцы 8 жніўня да іх наведаўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан, каб не адрываць потым ад работы на хлебным масіве.

У ААТ «Брагінскі» віншаванні прымаў Дзмітрый Буйневіч, які даставіў з поля на зернеток больш за 1000 тон збожжа.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *