Аляксандр Радчанка з гербам Брагіна на майцы паспяхова адолеў 21 кіламетр у чацвёртым Мінскім паўмарафоне

Год малой родины Спорт

00000998_01

2018-2020 гады ў Беларусі пройдуць пад знакам малой радзімы. Таму ў кожнага з нас ёсць магчымасць уславіць яе сваімі ўчынкамі, як гэта робіць ураджэнец вёскі Рудня Жураўлёва Аляксандр Радчанка, вядомы расійскі арганізатар марафонаў, пасол міру.

Так, вясной 2017 года ён ажыццявіў велапрабег па маршруце Санкт-Пецярбург – Рудня Жураўлёва – Брагін – Бары – Санкт-Пецярбург. У італьянскім горадзе Бары на мошчах Мікалая Угодніка асвяціў іконы, якія мы замацавалі на Паклонным крыжы ў Рудні Жураўлёвай.

А дзявятага верасня бягучага года Аляксандр Радчанка прыняў удзел у чацвёртым Мінскім паўмарафоне. 66-гадовы бягун з гербам Брагіна на майцы паспяхова адолеў 21 кіламетр і быў у ліку першых.

00000998_0300000998_02

У наступным годзе, калі адбудзецца юбілейны пяты Мінскі паўмарафон, наш зямляк прапануе стварыць каманду з ліку жыхароў, малая радзіма якіх – Брагіншчына, і разам выйсці на дыстанцыю ў пяць кіламетраў.

Падтрымаем цудоўную ідэю! Усе жадаючыя могуць напісаць на электронны адрас, які вы знойдзеце ў группе Аляксандра Радчанкі ў “Аднакласніках”.

Здароўя ўсім і поспехаў!

Аляксандр ЦЯРЭШЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *