Ганаровы Паляшук: штрыхі да партрэта

Грамадства

Свята, якое стала візітнай карткай Петрыкаўскага раёна, адбудзецца ў Ляскавічах у пяты раз. Першы “Кліч Палесся” прайшоў у 2010 годзе. З таго часу, раз у два гады, палешукі нагадваюць аб сваёй самабытнасці. У 2014-м фестываль набыў статус міжнароднага, тады ж упершыню ў яго рамках адбылося прысваенне звання “Ганаровы Паляшук”. Яго могуць атрымаць людзі, якія ўнеслі вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларускага Палесся, а таксама за захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый гэтага рэгіёна.

klic palecca

Першым званне “Ганаровы Паляшук” атрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Менавіта ён стаў ініцыятарам фестывалю і ва ўсіх пачынаннях падтрымлівае жыхароў Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

Адпаведны дыплом, спецыяльную бронзавую статуэтку палешука, а таксама слуцкі пояс уручылі і мастацкаму кіраўніку Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Міхаілу Фінбергу. Такой жа ўзнагароды былі ўдастоены дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы, народны майстар Іван Супрунчык і генеральны дырэктар нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Сцяпан Бамбіза.

Пазней, праз два гады, ганаровым Палешуком стаў народны артыст Беларусі, мас-тацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Г.І. Цітовіча Міхаіл Дрынеўскі. Гэтым званнем таксама былі адзначаны былы генеральны дырэктар ААТ «Мазырскі НПЗ» Анатоль Купрыянаў і старшыня СВК «Фядорскі» Столінскага раёна Рыгор Дзямко.
У гэтым годзе, 22 верасня, Міжнародны фестываль пройдзе ў Ляскавічах у пяты раз. Адкрые яго цэрымонія ўручэння статуэткі-сімвала.

Такое высокае званне атрымліваюць тыя, хто не проста нарадзіўся на Палессі, а ўкладвае ў гэту зямлю свае таленты. Менавіта такія людзі робяць багатым самабытны край.

Падрыхтавала Ірына СТЫЧЫНСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *