“Карту госця Еўрапейскіх гульняў” прадставяць у Мінску да снежня

II Европейские игры Официально Спорт

Аб гэтым паведаміў дырэктар прадпрыемства “Мінгардаведка” Барыс Васільеў.

000022_1535968055_71586_big

Спецыялісты ўжо рыхтуюць прапановы па ўключэнні ў праект цікавых для спартсменаў і балельшчыкаў аб’ектаў. У папярэднім спісе – прыкладна 200 пазіцый, у тым ліку каля 60 турыстычных атракцый (музеі, галерэі, аквапарк, заапарк і інш.), 28 атэляў, 23 аб’екты харчавання. Плануецца, што продажы новага турыстычнага прадукту стартуюць адначасова з продажам білетаў на спартыўныя спаборніцтвы.

Па словах Барыса Васільева, праводзіцца работа па пераўтварэнні Карты госця, што ўключае музеі, гасцініцы, кафэ і магазіны сталіцы, у Карту госця рэспубліканскага фармату. Праект рэалізуецца пры падтрымцы міністэрстваў спорту і турызму, культуры, інфатурцэнтра “Мінск”, уключаны ў Рэспубліканскую праграму па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы.

Продажы Карты госця стартавалі ў сталіцы 17 студзеня бягучага года. Сёння яе можна купіць у 9 гандлёвых кропках – павільёнах у Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці, на вул. Камсамольскай, чыгуначным вакзале, у Нацыянальным аэрапорце Мінск, інфатурцэнтры “Мінск”, атэлях “Беларусь” і “Прэзідэнт-атэль” ці аформіць заказ праз сайт www.minskpass.by. Прыезджым, а таксама мінчанам даступна на выбар пяць фарматаў, якія ўключаюць 16 тыпаў карт.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *