Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Общество

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

zamorozki

“На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталявалася восеньскае, няўстойлівае, ветранае надвор’е з тэмпературным фонам на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. У наступныя суткі атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, абумовяць ветранае з кароткачасовымі дажджамі надвор’е, але будзе даволі цёпла. У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску надвор’е пачне паляпшацца, аднак пахаладае. У ноч на нядзелю ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да нуля – мінус 4 градусаў”, – сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 28 верасня, пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу па поўначы, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Уначы па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль.

Днём будзе 13-18 цяпла, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 20 градусаў.

У суботу, 29 верасня, надвор’е ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая больш халодная паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы.

У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях па паўночным усходзе Беларусі магчымы замаразкі да нуля – мінус 2.

Днём будзе 7-13 градусаў цяпла.

У нядзелю, 30 верасня, надвор’е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў.

Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да нуля – мінус 4, толькі месцамі тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за плюс 1-4 градусы.

Днём будзе 8-15 цяпла.

У панядзелак, 1 кастрычніка, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, магчымы замаразкі да нуля – мінус 3.

Удзень будзе ад плюс 11 па паўночным захадзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.

БелТА



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *