Рэспубліканскай акцыі ААТ «Белаграпрамбанк» «Твае першыя фiнансы» — пяць гадоў!

Грамадства Популярное

Finansy_001

5 верасня ў пяты раз стартуе рэспубліканская акцыя ААТ “Белаграпрамбанк” па фінансавай граматнасці “Твае першыя фiнансы”.

Удзельнікамі праекта стануць каля 103 тысяч пяцікласнікаў па ўсёй краіне, якіх у рамках урокаў фінансавай граматнасці чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. Не абыдуцца такія сустрэчы і без сюрпрызаў. А кульмінацыяй своеасаблівых урокаў стане ўручэнне маляўнічых зборнікаў тэматычных апавяданняў на беларускай мове “Твае першыя фiнансы”.

Штогод брашура ўдасканальваецца і дапаўняецца. Сёлета да фінансавых казак, гісторый пра ўзнікненне грошай, укладах і крэдытах, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, апавяданняў пра важнасць і неабходнасць банкаў дадалася цэлая частка займальных галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды.

Finansy_002

– Мы заўсёды гатовыя дапамагчы падрастаючаму пакаленню ў засваенні няпростай фінансавай навукі. Імкнёмся, каб нашы сустрэчы былі не толькі пазнавальныя, але і вясёлыя, таму нярэдка ў іх удзельнічае сімвал дзіцячай ашчаднай праграмы “Расці вялікі!” – Агрык, які ўручае дзецям падарункі, – адзначаюць у ААТ “Белаграпрамбанк”.

Finansy_003

Нагадаем, што гісторыя праекта “Твае першыя фiнансы” пачалася ў 2014 годзе. Тады зборнік дзіцячых казак атрымалі каля 25 тысяч вучняў пятых класаў сельскіх, а таксама некаторых гарадскіх школ краіны. З улікам цяперашняй акцыі кнігі па фінансавай граматнасці будуць мець каля 350 тысяч школьнікаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *