Сяўбу азімых культур неабходна завяршыць да 1 кастрычніка

Сельское хозяйство

Як расказаў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Максім Каўцэвіч, сяўбу азімых культур неабходна завяршыць да 1 кастрычніка. 0898765І на зерне, і на зялёны корм жывёле. Упершую чаргу ў падрыхтаваную глебу загортваецца адборнае насенне на тых участках, дзе ў 2019-м будзе каласіцца збажына.

Спецыяліста спачатку непакоіла, што дзённае заданне выконвалася на 70%. Замест 480 гектараў фактычна засявалася недзе 350. Стрымліваў тэмпы палявых работ выхад са строю энерганасычаных трактароў. Іх стараліся хутка адрамантаваць, але ж дарагі час аграрыі ўпускалі. У апошнія дні справа наладзілася. У лідарах – ААТ “Пераможнік” і “Чамярыскі”.

Як бы там ні было, сёлета сельгасвытворцы пасеюць азімых не менш, чым у мінулым годзе. З улікам кліматычных умоў павялічваюць нормы высеву, рэгулююць глыбіню задзелкі насення, унясенне мінеральных угнаенняў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *