З жыхарамі Буркоўскага сельскага Савета сустрэўся намеснік старшыні райвыканкама

Официально

009877

Адкрытасць і ўзаемадзеянне з насельніцтвам – адзін з галоўных прынцыпаў работы раённай ўлады. І менавіта выязныя прыёмы грамадзян дазваляюць своечасова дазнавацца аб праблемах вяскоўцаў і паспяхова іх вырашаць у самыя кароткія тэрміны.

Задаць пытанні і выказаць прапановы па паляпшэнні жыцця ў сваіх населеных пунктах намесніку старшыні райвыканкама Мікалаю Яшчуку, прадстаўнікам сельскага выканаўчага камітэма і раённага спажывецкага таварыства на гэты раз мелі магчымасць жыхары Буркоўскага сельскага Савета. Так, насельніцтва Кавалёў хвалюе адсутнасць у вёсцы аўтобуснага прыпынку. Мясцовыя аўтамабілісты таксама пацікавіліся, калі будзе адноўлена асфальтавае пакрыццё на скрыжаванні вуліц Зялёная і Новая, якое сапсавана падчас рамонту вадаправоду.

Жыхары Буркоў пачалі размову з падзякі: на вуліцы Маладзёжнай нарэшце адрамантавалі каналізацыйны калодзеж. Між тым у чарговы раз былі падняты пытанні наконт рамонту дарог, якасці вады і інш. Многія з агучаных праблем прадстаўнікам улады, безумоўна, вядомыя, і, каб іх вырашыць, прыкладаюцца ўсе намаганні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *