Запрашаем прыняць удзел у конкурсе па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы

Важное Год малой родины

Арганізатарам конкурсу з‘яуляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на ўдзел у конкурсе падаюцца па 15 кастрычніка 2018 года ў выглядзе каляровай выявы.

Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін па 15 кастрычніка 2018 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 304, кантактны тэлефон + 375 17 203 73 63. Да заяўкі дадаюцца конкурсныя матэрыялы.

Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў электроннай форме ў выглядзе каляровай выявы. Фармат файла — .jpg, .psd, .cdr, .аі. Дазваляючая здольнасць не меньш 600 dpi. Памер файла не больш 2 Мб.

Да электроннай формы выявы павінна дадавацца каляровая раздрукоўка на фармаце АЗ, а таксама кароткая тлумачальная запіска, якая раскрывае творчую ідэю аўтара.

Матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэнні не пазней 1 лістапада 2018 г.

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца),

тэлефон

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ

Прашу ўключыць мяне ў спіс удзельнікаў конкурсу па стварэнні агульнарэспубліканскага сімвала Года малой радзімы.
3 умовамі конкурсу азнаёмлен і згодзен.
У выпадку перамогі ў конкурсе, абавязваюся перадаць арганізацыі, вызначанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, правы на выкарыстанне выявы, у тым ліку пры дапрацоўцы мастацкага рашэння, шляхам заключэння адпаведнага дагавора.
У выпадку невыканання мной умовы, названай у вышэйадзначаным абзацы, абавязваюся вярнуць атрыманае мной узнагароджанне за перамогу ў конкурсе ў поўным памеры.

Ініцыялы                                                                                                                                                           подпіс                        дата



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *