Да пяцікласнікаў Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі завітаў вясёлы Агрык

Главное Общество

Сёлета споўнілася пяць гадоў рэспубліканскаму праекту “Твае першыя фінансы”, што праводзіць Белаграпрамбанк”.

Цікавыя сустрэчы з супрацоўнікамі гэтага банка, інтэрактыўныя ўрокі па фінансавай адукаванасці, займальныя конкурсы і віктарыны… Усё, як і ў папярэднія гады, праходзіць з удзелам пяцікласнікаў. А кульмінацыяй мерапрыемства традыцыйна становіцца ўручэнне кожнаму кнігі «Твае першыя фінансы», якая ўяўляе сабой зборнік казак для дзяцей на беларускай мове: у час прыгод Агрыка і яго сяброў Алесіка і Стэфкі юныя чытачы даведваюцца, як з’явіліся грошы і чаму так важна імі правільна карыстацца, навошта патрэбны банкі і што значыць быць фінансава адукаваным.

Ілюстраваная брашура дапамагае таксама дзецям паглыбіць свае веды пра ўклады, крэдыты, банкаўскія аплатныя карткі і многае іншае з фінансавай сферы.

– За перыяд рэалізацыі праекта ўзровень фінансавых ведаў павысілі больш за 250 тысяч вучняў па ўсёй краіне. А сёлета, у юбілейны год, да іх далучацца яшчэ звыш 100 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, – адзначыла начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБП №336 у г.п. Брагіне рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля ПЛЮШЧАЙ, якая завітала на мінулым тыдні да пяцікласнікаў Брагінскай сярэдняй школы і гімназіі разам з Аленай Высоцкай, галоўным спецыялістам па абслугоўванні прыватных кліентаў.

У актавай зале дзеці з цікавасцю слухалі гасцей. А потым здзейснілі займальнае падарожжа ў свет фінансаў: адказвалі на пытанні, разважалі, адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі ведамі, адкрывалі для себе нешта новае і карыснае, даведваліся пра сучасныя паслугі і магчымасці банка. Ніхто, зразумела, не застаўся без падарунка.

У юбілейны год стваральнікі праекта, дарэчы, пастараліся зрабіць кнігу яшчэ больш зай-мальнай і цікавай. Зборнік дапоўніўся цэлым раздзелам галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, малюнкамі і табліцамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.

Маляўнічае выданне, па словах Наталлі Васільеўны, ужо ўручана 140 пяцікласнікам Брагіншчыны. А да канца бягучага месяца колькасць удзельнікаў акцыі павялічыцца да 177.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *