Новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю

Грамадства

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года будуць разлічаны з выкарыстаннем новай методыкі падліку тэставага бала. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

У 2018 годзе новая сістэма ацэнкі на ЦТ паспяхова прайшла мадэльную апрабацыю. Працэдура атрымліваецца яшчэ больш адкрытай і празрыстай для абітурыентаў.

Сутнасць методыкі ў тым, што кожнаму тэставаму заданню прысвойваецца першасны бал, які абітурыенты будуць ведаць яшчэ да ЦТ. Ён будзе залежаць ад многіх паказчыкаў – узроўню складанасці, формы прадстаўлення. Потым будуць уведзены каэфіцыенты ў працэсе праверкі работ абітурыентаў і далей разлічаны падагульняючы тэставы бал. І першасны, і тэставы падагульняючы балы, а значыць, і свой ранг абітурыенты змогуць убачыць на сайце РІКВ.

Па гэтай методыцы будуць разлічвацца вынікі рэпетыцыйнага тэсціравання ў 2018-2019 навучальным годзе.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *