У Малажыне прайшоў канцэрт, прымеркаваны да Дня маці

Грамадства Праздники и будни

Канцэрт, які падрыхтаваў да Дня маці калектыў Малажынскай сярэдняй школы, крануў прысутных да глыбіні душы. Ён прайшоў 15 кастрычніка ў мясцовым Доме культуры.

Увазе гледачоў была прадстаўлена праграма, якая ўключала выступленні настаўнікаў і вучняў 8–10 класаў. Вылучаліся мілагучнасцю песні пра любых матуль у выкананні Валерыі Харко, Таццяны Плюшчай, Святланы Малай. Вельмі хваляваўся перад выхадам на сцэну Андрэй Маручок, які ўпершыню спяваў дуэтам з настаўнікам Дзмітрыем Паўлавічам Брэгідам.

У многіх жанчын наварочваліся слёзы ад пранікнёнага гучання верша Сяргея Ясеніна “Пісьмо маці” ў выкананні Валерыі Харко. А чароўны галасок Кацярыны Муратавай прымушаў услухацца і задумацца над тым, ці дастаткова ўвагі мы ўдзяляем нашым матулям.

Дзякуючы натхнёнай працы арганізатара гэтага канцэрта Дзмітрыя Паўлавіча Брэгіда, які падрыхтаваў многа творчых нумароў, наладзіў іх рэпетыцыі і далучыў да ўдзелу ў мерапрыемстве амаль увесь калектыў, свята атрымалася надзвычай цёплым і кранальным. Гледачы апладзіравалі артыстам стоячы.

Святлана ХАРКО,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Малажынская сярэдняя школа”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *