У наступным годзе мы адзначым юбілей – 100-годдзе з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

Важное Главное

Гэтая падзея адыграла важную ролю ў зараджэнні беларускай дзяржаўнасці.

Глыбей пранікнуць у гістарычную эпоху і зразумець падзеі, якія адбываліся ў краіне ў тыя далёкія часы, дапаможа кніжная выстава, яку падрыхтавалі супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры “Брагінская цэнтральная бібліятэка”. У выданні Пятра Чыгрынава “Гісторыя Беларусі” ўзнімаюцца праблемы, якія па прычыне шэрагу абставін раней не раскрываліся з аб’ектыўна-навуковых пазіцый.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкіх акупантаў у 1918 годзе савецкая ўлада актывізавала работу па стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. У канцы снежня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб утварэнні БССР.
У снежні 1918 – студзені 1919 г. у Беларусі была створана адзіная сістэма дзяржаўнай улады: камбеды былі зліты з Саветамі. 2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, на якім была абвешчана пастанова УЦВКа “Аб прызнанні незалежнасці БССР”. Першы Усебеларускі з’езд прыняў Канстытуцыю БССР.

Беларусы могуць ганарыцца як сваім мінулым, так і дасягнутым узроўнем развіцця культуры, мастацтва і навукі, дэмакратычнымі прынцыпамі грамадскага і дзяржаўнага ўстройства. Любоў да Радзімы грунтуецца на веданні гісторыі свайго народа, на жаданні раскрыць і асэнсаваць ва ўсёй паўнаце жыццё сваіх продкаў. Векавы шлях рэспублікі быў няпростым, на долю беларусаў выпала шмат выпрабаванняў, але ж у крывавых змаганнях за свабоду і незалежнасць яны адваявалі права людзьмі звацца. Нямала зрабілі для гэтага і жыхары Брагіншчыны.

Паважаныя чытачы! У многіх з вас захаваліся фотаздымкі родных і блізкіх, якія стваралі летапіс раёна, будавалі мірнае і шчаслівае жыццё, пакінулі аб сабе добрую памяць. Вельмі хацелася б атрымаць ад вас звесткі пра іх. Калі ласка, напішыце або патэлефануйце, каб мы маглі расказаць пра слаўных землякоў на старонках мясцовага выдання.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *