Вучні Брагінскай СШ і гімназісты атрымалі білеты і значкі БРСМ

ВЛКСМ - 100 лет! Грамадства

Урачыстае цырымонія ўручэння прысвечана 100-годдзю заснавання камсамола, якое будзе адзначацца 29 кастрычніка.

Павіншавала юнакоў і дзяўчат з гэтай знакавай падзеяй першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Сапега. Яна адзначыла, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае неабыякавых маладых людзей, якія гатовыя прыкласці ўсе намаганні, каб зрабіць сваё жыццё больш цікавым і насычаным. На гэтым тыдні ў рады актывістаў уліліся 13 чалавек.

Дарэчы, адзін з вучняў – Кірыл Блатун – атрымаў білет новага ўзору. Гэта пластыкавая картка з асабістымі данымі і фатаграфіяй яе ўтрымальніка.

Як паведаміла Юлія Валер’еўна, такі дакумент выдаецца ў рамках праекта “Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка!”, партнёрам якога выступае кампанія “Autоhelp” – адна з буйнейшых праграм лаяльнасці на тэрыторыі Беларусі. Уладальнік абноўленага білета аўтаматычна становіцца ўдзельнікам дысконтнай праграмы і можа карыстацца паслугамі партнёраў гэтай сістэмы. Зніжкі прадастаўляюцца ў многіх гандлёвых кропках краіны.

Атрымаць білет новага ўзору можа любы член ГА “БРСМ”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *