Выхаванцы санаторных яслей-сада г.п. Брагіна павіншавалі сваіх матуль са святам па-спартыўнаму

Общество Праздники и будни

На мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці, былі запрошаны бацькі хлопчыкаў і дзяўчынак. З цёплымі словамі да прысутных звярнулася загадчыца ўстановы Людміла Гурын, якая пажадала жанчынам заўсёды быць здаровымі, прыгожымі і спартыўнымі. А дзеля гэтага, вядома, патрэбна весці актыўны лад жыцця. Таму мамы з задавальненнем адгукнуліся на заклік прыняць удзел у вясёлых эстафетах. Не засталіся ў баку і таты.

На старт выйшлі дзве каманды – “Чырвоныя” і “Жоўтыя”. Спартыўны запал і жаданне перамагчы захапі- лі дзяцей і дарослых настолькі, што яны не заўважалі, што адбывалася навокал. Прыйсці да фінішу першым імкнуўся кожны.

Прыдаць сустрэчы святочны настрой дапамаглі прыемныя музычныя хвілінкі. У ліку ганаровых гасцей – удзельнік і пераможца разнастайных конкурсаў і фестыва-ляў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў Вячаслаў Гаршкоў.

Мераемствы, якія праводзяцца ў яслях-садзе, заўсёды вызначаюцца сваёй цёплай і добразычлівай атмасферай. Так было і на гэты раз. Выхавацелі імкнуцца навучыць дашкалят быць удзячнымі, любячымі і неабыякавымі да сваіх матуль. А гэта галоўны падарунак для любой жанчыны. Свята прынесла ўсім шмат прыемных уражанняў і добры настрой.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *