17 лістапада ў Брагіне пройдуць раённыя дажынкі. Шчыра вітаем іх удзельнікаў!

Сельское хозяйство

Валянцін Бельчанка сёлета падчас жніва перавёз больш за дзве тысячы тон зерня.

У суботу ў раённым доме культуры будуць ушаноўваць лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу, назавуць прозвішчы тых, хто вызначыўся ў час жніва. У іх ліку – вадзіцель ААТ “Камарынскі” Валянцін Бельчанка, які кожны год дэманструе высокае прафесійнае майстэрства і добрыя вынікі. Сёлета ён узначальваў спаборніцтва сярод калег, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў. На свой рахунак Валянцін Яўгенавіч запісаў больш чым дзве тысячы тон.

Ведаюць яго і ў рэспубліцы. 22-23 чэрвеня 2016 г. разам з іншымі дэлегатамі раёна ён удзельнічаў у рабоце пятага Усебеларускага народнага сходу. Такі гонар выпадае не кожнаму. У “Камарынскім” цэняць такіх людзей, заахвочваюць за сумленную працу на агульных сходах пры падвядзенні вынікаў за год. Не дзеля ўзнагарод і прэмій стараецца лепшы вадзіцель гаспадаркі, у яго прынцып такі: выконваць даручаную справу якасна, з душой, і атрымліваць ад гэтага задавальненне.

Ніна СІНІЛАВА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *