У гэты дзень у Брагіне каля помніка загінуўшым воінам адбудзецца мітынг “Не забудзем подзвіг землякоў”, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення. Пачатак — у 12.00.
У 16.00 у актавай зале Брагінскай сярэдняй школы адбудзецца канцэртная праграма “Мы – нашчадкі франтавых брыгад”.