Не абы як

Колонка редактора с Галиной Шевченко

“Мне ўсё роўна”… Калі вы пачулі гэтую фразу ад знаёмага ці сябра, гэта, па-мойму, павінна стаць падставай для трывогі. У чалавека такая натура, што яму не можа быць “усё роўна”. Можа быць добра ці дрэнна, белае здавацца чорным – але не ўсё роўна.

Усё роўна – гэта абыякавасць. Гэта свет навокал у шэрых танах (усё роўна ж). Стала нейкім нават эўфемізмам “всё ровненько” ў сэнсе “гладенько”. Абыякавасць – добрае беларускае слово (абы як – зразумелы ўсім сэнс). У рускім “равнодушие” таксама мае негатыўнае адценне.

Некаторыя асобы сваю абыякавасць пазіцыяніруюць як стрыманасць і стойкасць натуры. Ці ж, маўляў, гэта дрэнна: не клапаціцца, не турбавацца, не лезці? Мой адказ – дрэнна. Бо абыякавасць пазбаўляе жыццё ад радасці. Гэта ці паказчык чэрствасці натуры, ці нейкага душэўнага крызісу, калі чалавеку сапраўды няма ніякай справы да таго, што адбываецца навокал. І ў другім выпадку ўжо справа тых, хто побач, дапамагчы выйсці з такога стану.

Усё роўна: і, адвярнуўшыся, хутчэй міма п’янай кампаніі, якая смецціць у альтанках, аўтамабіляў, прыпаркаваных так, што перашкаджаюць і транспарту, і пешаходам.

Абы як: і праходзім міма падлетка з цыгарэтай (не мой), п’янага брыдкаслоўя, хамства.

Як казаў у свой час Бруно Ясенскі: “Не бойся ворагаў – у горшым выпадку яны могуць цябе забіць. Не бойся сяброў – у горшым выпадку яны могуць табе здрадзіць. Бойся абыякавых – яны не забіваюць і не здраджваюць, але толькі з іх маўклівай згоды існуе на зямлі здрада і забойства!” Часам той, хто і хацеў бы неяк паправіць становішча, не робіць гэтага толькі таму, што баіцца асуджэння (“табе што, больш за ўсіх патрэбна?!!”) і скосых позіркаў.

Я ні ў якім разе не заклікаю ўсе беды цывілізацыі сканцэнтроўваць на сабе. Не патрэбна старацца вырашыць праблемы глабальнага значэння, каб не ўзнікла жаданне ўсюды навесці свой парадак. Але адно добрае ўмяшальніцтва кожнага з нас у дрэнны ход спраў – і на адну радасць у Сусвеце стане больш. А гэта ўжо шмат.

Няхай вам ніколі не будзе ўсё роўна.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *