Рассельгаснагляд адмяніў забарону на пастаўкі малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі

Сельское хозяйство

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Рассельгаснагляд) з 31 кастрычніка 2018 года адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце ведамства.

У прыватнасці, зняты абмежаванні з ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» на пастаўкі масла, малочных кансерваў, сухой малочнай сыроваткі; ААТ «Малочны свет» — масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі; ДП «Малочны гасцінец» — масла, сыру, тварагу і тварожнай прадукцыі, сухой малочнай сыроваткі.

«Такое рашэнне Рассельгаснаглядам прынята па выніках двухбаковых кансультацый, праведзеных 16 і 30 кастрычніка, а таксама з улікам прадстаўленай у адрас службы інфармацыі і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі», — адзначаецца ў паведамленні ведамства.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *