Урад Беларусі разгледзіць магчымасць увядзення дадатковых выхадных дзён на майскія святы ў 2019 годзе

Общество Официально Праздники и будни

Аб гэтым расказаў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

Адказваючы на пытанне, ці мэтазгодна з эканамічнага пункту гледжання выходзіць на работу ў сераду 8 мая, улічваючы, што 7 мая, у аўторак, будзе Радаўніца, а 9 мая, у чацвер, – Дзень Перамогі, ён сказаў, што эканамічны складнік у такім выпадку дваякі.

З аднаго боку, гэта вытворчыя паказчыкі па выручцы, калі людзі вырабляюць прадукцыю, з другога – гэта сфера паслуг, рознічны гандаль і транспарт.

“Глыбока ў такія разлікі мы, вядома, пакуль не акуналіся, але прыкладна гэтыя сферы парытэтныя. Таму з эканамічнага пункту гледжання эфекту вялікага не атрымаем, калі будзем працаваць менавіта ў сераду, адзін дзень. Таму на ўзроўні ўрада гэта тэма, я думаю, будзе асобна разгледжана менавіта з улікам спецыфікі мая 2019 года і, узважыўшы ўсе за і супраць, будзе прынята канчатковае рашэнне”, – адзначыў Дзмітрый Крутой.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *