Дашкольнікі вывучалі правілы дарожнага руху разам з казачнымі персанажамі

Грамадства

Мерапрыемства па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму “Зялёны агеньчык” прайшло ў санаторных яслях-садзе г.п. Брагіна з мэтай навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак, як правільна сябе паводзіць на вуліцы. Ва ўстанове  ўпэўнены, што дзеці з ранняга ўзросту павінны ведаць, якая небяспека падцікоўвае іх на дарогах, і толькі шматразовае паўтарэнне правілаў, а таксама штодзённы станоўчы прыклад дарослых дазваляюць выхаванцам адчуваць сябе ўпэўненымі пешаходамі, дапамагаюць пазбегнуць аварыйных сітуацый і захаваць жыццё.

Разам з казачнымі героямі, сярод якіх былі Святлафор, міліцыянер дзядя Сцёпа, Бураціна, Карабас Барабас, ліса Аліса і кот Базіліо, дзеці вывучалі дарожныя знакі, удзельнічалі ў гульнях і віктарынах, адгадвалі загадкі. І трэба адзначыць, што яны з поспехам справіліся з усімі заданнямі. Ведаюць, што пераходіць вуліцу патрэбна толькі па “зебры”, а ў горадзе яшчэ і на зялёны сігнал святлафора. І ні ў якім разе нельга гуляць па праезжай частцы і раптоўна выбягаць на дарогу.

 


Завітаў да дашкольнікаў і інспектар дарожна-патрульнай службы Аляксей Гардзейчык, які паведаміў аб неабходнасці выкарыстання святловяртальных элементаў у цёмны час сутак. Супрацоўнік ДАІ таксама нага- даў, што перш чым перайсці на другі бок вуліцы патрэбна спачатку паглядзець налева, а потым направа і ўпэўніцца ў адсутнасці небяспекі. Дзеці ж у сваю чаргу паабяцалі быць паслухмянымі пешаходамі і заў-сёды выконваць правілы дарожнага руху.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *