ДАІ пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з навагоднімі святамі

Общество Территория закона Школа безопасности

Дзяржаўтаінспекцыя пераходзіць на ўзмоцнены варыянт нясення службы ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі.

Каб забяспечыць бяспечныя ўмовы руху ў гэтыя выхадныя і святочныя дні, супрацоўнікі ДАІ правядуць адпрацоўкі па спыненні грубых парушэнняў ПДР вадзіцелямі і пешаходамі. Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Ганна Банадык.

Паводле яе слоў, павышаную ўвагу інспектары ДПС удзеляць папярэджанню і спыненню фактаў, калі людзі садзяцца за руль у стане алкагольнага ап’янення, без правоў.

Па-ранейшаму на кантролі будзе захаванне скорасных рэжымаў, правіл манеўравання і праезду пешаходных пераходаў, бяспечнай перавозкі пасажыраў.

“Работа дарожна-патрульнай службы ДАІ арыентавана на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Пад асаблівым наглядам знаходзяцца вуліцы паблізу месцаў правядзення мерапрыемстваў з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку дзяцей”, – адзначыла Ганна Банадык.

Афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС праінфармавала, што за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 310 ДТЗ з матэрыяльным уронам, у 10 аварыях загінулі тры чалавекі, 11 атрымалі траўмы.

БелТА



Пакінуць адказ