Курс – на мірнае будаўніцтва

Наша гісторыя

Нават пасля падпісання ў кастрычніку 1920 года дагавора аб перамір’і з Польшчай спакой яшчэ не прыйшоў на шматпакутную зямлю паўднёвай і заходняй частак Беларусі. Імперыялістычныя сілы і іх памагатыя ў асобе белагвардзейскага афіцэрства пачалі засылаць на тэрыторыю савецкай рэспублікі ўзброеныя атрады і групы, арганізоўваць дыверсіі і шпіянаж. Істотныя цяжкасці выклікаў крымінальны бандытызм з яўна палітычнай афарбоўкай.

Рашаючае значэнне ў мабілізацыі працоўных на барацьбу з бандытызмам мелі рашэнні X з’езда РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 года, аб замене харчразвёрсткі харчпадаткам як першы крок новай эканамічнай палітыкі. Дзякуючы шырока праведзенай растлумачальнай рабоце сярод сялян была канчаткова выбіта глеба з-пад ног сіл, якія імкнуліся ўсялякімі спосабамі шкодзіць савецкай уладзе.

Пасля ліквідацыі бандытызму працоўныя Гомельшчыны і Мазыршчыны, у тым ліку нашых мясцін, атрымалі магчымасць накіраваць усе сілы на ліквідацыю разрухі, на мірнае культурна-гаспадарчае будаўніцтва.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *