Лепшыя ветклінікі, аптэкі і зоамагазіны выберуць у Беларусі

Грамадства

Рэспубліканскія конкурсы ў сферы зоаветэрынарнага бізнесу аб’яўлены ў Беларусі.

Пераможцаў вызначаць у некалькіх намінацыях: «Лепшая ветэрынарная клініка 2018 года», «Лепшая ветэрынарная аптэка 2018 года», «Лепшы зоамагазін 2018 года».

У спаборніцтве могуць прыняць удзел суб’екты гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць аб’екты зоаветэрынарнага бізнесу.

Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2019 года па адрасе: 220007, Мінск, вул. Маскоўская, 6, офіс 4. Будуць ацэньвацца рэзультаты фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўдзельнікаў па выніках 2018 года: тэхнічная аснашчанасць, штатная колькасць, кваліфікацыйны склад, цякучасць кадраў, наяўнасць скаргаў, аказанне спонсарскай дапамогі, удзел у асветных мерапрыемствах, узнагароды і інш.

Вынікі будуць падведзены не пазней за 1 сакавіка 2019 года.

Лепшых вызначыць спецыяльна створаная камісія з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», іншых аўтарытэтных экспертаў у галіне зоаветэрынарнай сферы, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў.

Узнагародзяць пераможцаў і прызёраў у час круглага стала «Зоаветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы». Яны будуць адзначаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.

Арганізатары конкурсу — УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» і ТАА «Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу».

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *