Напярэдадні свята: падзяліцца цяплом душы

Главное Грамадства

З прадчуваннем свята і нейкім хваляваннем чакалі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Брагінскага ТЦСАН старшыню райвыканкама Аляксандра Кохана. І сапраўды – у калаўроце дзён не заўсёды ёсць хвіліна, каб зайсці сюды. Але гэта зусім не значыць, што праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі знаходзяцца па-за ўвагай кіраўніка раёна.

Любоў Кузняцова – загадчыца аддзялення – праінфармавала, што наведвальнікі могуць займацца тут справамі па інтарэсах, асвойваць азы майстэрства, атрымліваць працоўныя навыкі, такім чынам адаптуючыся да жыцця.

Аляксандр Васільевіч, звяртаючыся да прысутных, павіншаваў з Новым годам. І, вядома ж, у госці з пустымі рукамі не ходзяць. Падарункам для наведвальнікаў цэнтра стала сучасная швейная машынка, якая мае больш за паўсотні опцый. Намеснік старшыні Мікалай Яшчук перадаў салодкія падарункі.

Як адзначыў у адказ дырэктар цэнтра Сяргей Пархамец, падарунак вельмі дарэчы і запатрабаваны. У наступным годзе на базе аддзялення будзе рэалізоўвацца праект па пашыву пасцельнай бялізны, рушнікоў для дзіцячых садкоў. А Юрый Куніцкі, старшыня Гомельскай абласной дабрачыннай арганізацыі “Лепшы шлях”, падкрэсліў, што калі аб’яднаць намаганні і разам ісці да нейкай мэты – можна дасягнуць многага. І клопат прадстаўнікоў раённай вертыкалі пра людзей з асаблівасцямі развіцця – гэта вельмі важна.

Завіталі ж, вядома,  Дзед Мароз са Снягуркай і героі года адыходзячага і наступнага, якія правялі конкурсы і павіншавалі ўсіх з надыходзячым новым годам. А наведвальнікі аддзялення падарылі гасцям сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *