Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” праходзіць у Брагінскім раёне

Главное Грамадства

Як сустрэнеш новы год, так яго і правядзеш. Гэта вядома ўсім. Аднак перагарнуць яшчэ адну старонку свайго жыцця патрэбна правільна, таму сёння самы час заняцца добрымі справамі, якія напоўняць навагоднія дні асаблівым сэнсам і святочным настроем.

Што для гэтага патрэбна? Жаданне рабіць дабро і гатоўнасць акружыць клопатам хлопчыкаў і дзяўчынак, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Такую магчымасць дае акцыя “Нашы дзеці”, да ўдзелу ў якой запрашаюцца працоўныя калектывы Брагіншчыны.

Падчас дабрачыннага мерапрыемства падарункі атрымаюць выхаванцы прытулку, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячага дома сямейнага тыпу і інш.

Акрамя таго, 28 снежня ў раённым доме культуры пройдзе навагодняе прадстаўленне, на якое плануецца запрасіць дзяцей-сірот, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без апекі бацькоў.

А 4 студзеня дабрачынны бал будзе арганізаваны для вучняў, якія маюць дасягненні ў вучобе, спорце і творчай дзейнасці.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *