Працяглыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя

Общество

 

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Снежань у бягучым годзе пацвярджае рэпутацыю зімовага месяца, але надвор’е не вызначаецца стабільнасцю: маразы чаргуюцца з адліжным надвор’ем», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом. Месцамі чакаецца туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4-10 градусаў, днём — ад мінус 5 да плюс 1. 22 снежня ўмовы надвор’я будзе вызначаць цыклон, які пачне перамяшчацца праз тэрыторыю Беларусі.

Чакаюцца працяглыя ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе краіны з дажджом). Месцамі прагназуецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 5 градусаў марозу да 1 градуса цяпла, днём ад мінус 3 да плюс 3, па захадзе Брэсцкай вобласці яна можа павысіцца да плюс 5.

У нядзелю, 23 снежня, Беларусь застанецца пад уплывам цыклону, цэнтр якога перамесціцца на тэрыторыю Расіі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаецца снег, мокры снег, ноччу па паўднёвым усходзе з дажджом. Месцамі будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2.

24 снежня ў тылавой частцы цыклону на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш халоднае паветра. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 2-9, днём будзе 1-7 градусаў марозу.

У аўторак, 25 снежня, надвор’е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу складзе 3-10 градусаў марозу, пры праясненнях месцамі тэмпература паветра панізіцца да мінус 12, днём тэмпература будзе ад нуля да мінус 7, па паўночным усходзе краіны — не вышэй за мінус 9.

БелТА



Добавить комментарий