Раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” прайшоў у Брагіне

Главное Грамадства

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд. Гэта прадстаўнікі піянерскіх дружын з устаноў адукацыі раёна.

Хлопчыкам і дзяўчынкам патрэбна было прайсці некалькі тураў. Яны разгадвалі рэбусы, успаміналі ўдзельнікаў дзіцячага “Еўрабачання”, адказвалі на пытанні розных накірункаў і складанасці з гісторыі і сучаснасці Беларусі.

 

Пераможцай раённага этапу інтэлектуальна-забаўляльнай гульні “Піянерскі квіз” стала каманда Іялчанская сярэдняй школы.

 

Другое месца занялі гімназісты.

 

Трэцяе – каманда Малажынскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *