У цэнтры карэкцыйнага развіцця, навучання і рэабілітацыі панавала атмасфера дабрыні

Грамадства

Удзельнікі мерапрыемства – хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі ў развіцці і іх бацькі, якім супрацоўнікі ўстановы дапамаглі акунуцца ў атмасферу сяброўства і весялосці. Разам з героямі мультфільма пра Ката Леапольда яны ўдзельнічалі ў гульнях, чыталі вершы, спявалі і танцавалі.

У  ЦКРНіР таксама завіталі людзі, якія, нягледзячы на занятасць і сур’ёзныя справы, знайшлі час, каб падарыць асаблівым дзецям часцінку сваёй дабрыні, спагадлівасці і міласэрнасці. Гэта начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Яшчанка, старшыня абласной дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Лепшы шлях” Юрый Куніцкі, супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.

Шмат шчырых слоў і пажаданняў пачулі ад гасцей у свой адрас работнікі цэнтра, якія клапоцяцца аб сваіх выхаванцах, развіваюць у іх самыя лепшыя якасці, дапамагаюць выйсці на самастойны жыццёвы шлях, а таксама мамы асаблівых дзяцей. Нягледзячы на выклікі лёсу і выпрабаванні, яны не зламаліся, а захавалі надзею на лепшае і любоў да жыцця.

Святочны настрой, усмешкі, атмасфера пазітыву і дабрыні пакінулі незабыўнае ўражанне і ў дзяцей, і ў дарослых.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *