У Мінсувязі расказалі, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карткі

Грамадства Официально

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко расказаў у эфіры тэлеканала СТБ, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карткі.

«Мы разлічваем, што ўсе работы будуць выкананы ў 2019 годзе і мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карткі. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека», — адзначыў Дзмітрый Шадко.

Атрымаць ID-картку можна, калі завяршаецца тэрмін дзеяння пашпарта і трэба атрымаць новы. Іншы варыянт — калі чалавек хоча атрымаць больш зручны электронны пашпарт замест папяровага.

«Тэхнічна выпусціць і выдаць кожнаму чалавеку гэту картку — даволі сур’ёзныя арганізацыйныя намаганні. І яны, зразумела, адбудуцца не за дзень і не за два», — растлумачыў першы намеснік міністра.

ID-картка будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу. Паводле слоў Дзмітрыя Шадко, гэта дасць карыстальнікам ключ да вялікай колькасці розных лічбавых магчымасцей.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *