«Маяк Палесся» всегда с вами. В прошлую пятницу в Комарине мы провели день подписчика

Главное Падпіска

Можно было не только оформить квитанцию на любимый «Маяк Палесся», но и высказать свои пожелания. «Спасибо!» комаринцам за гостеприимство и любовь к нашей газете!

Дзень падпісчыка ў Камарыне прайшоў на мінулым тыдні ў пятніцу. У аддзяленні паштовай сувязі гарпасёлка заўсёды мнагалюдна, так было, дарэчы, і на гэты раз. Па словах начальніка Наталлі Вахіль, скарацілі аднаго аператара, таму абслугоўвае наведвальнікаў адзін, да якога і выстрайваецца чарга.

Ён і камунальныя паслугі аплачвае, і падпіску афармляе, і рахунак мабільнага тэлефона папаўняе, да ўсяго розныя тавары рэалізоўвае і выдае пасылкі. Аперацый даводзіцца выконваць шмат, у кожнага, хто прыйшоў сюды, свая патрэба. Некаторым – зрабіць ксеракопію артыкула з часопіса аб прымяненні народных сродкаў для лячэння суставаў ці іншых органаў, у прыватнасці, дамашнімі кветкамі, якія растуць на падаконніку.

Добра, калі людзі выпісваюць і чытаюць перыёдыку, абменьваюцца ўражаннямі. Мая даўняя знаёмая прызналася, што “Маяк Палесся”бярэ ў сяброўкі, каб пазнаёміцца з навінамі раёна.

Многія з тых, каго сустрэлі тут, ужо паспелі аформіць падпіску на мясцовае выданне. У іх ліку – Раіса Сетка, якая доўгі час працавала бухгалтарам у Камарынскім райспажыўтаварыстве, сацыяльны работнік Галіна Клімянок. Ганна Глушкоўская – народная ўмеліца, таму і прафесійная дзейнасць яе была звязана з домам творчасці. Яна выдатна шые, вышывае, вяжа, як і яе стрыечная сястра Ліна Пятніцкая, з якой абмяркоўвае свае вырабы.

Даўно сябруе з раёнкай Валянціна Лапаціна, чыя працоўная біяграфія была звязана з ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, а вось Тамара Каваленка будзе знаёміцца з “Маяком Палесся” ўпершыню. Аформіць квітанцыю на газету ёй параіла Тамара Салаўёва, яна – прыхільніца мясцовага выдання. Падпіску на першы квартал 2019 года праводзіла Наталля Пятроўна.

Нашы чытачы – розныя людзі, са сваімі схільнасцямі і прывычкамі, укладам жыцця. Але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: любоў да роднага краю, усяго, што звязана з ім, у тым ліку і “Маяк Палесся”, бо ён – часцінка малой радзімы. Для такіх хочацца працаваць, выносіць на суд артыкулы, прапушчаныя праз сэрца, дзяліцца ўражаннымі, шукаць падтрымкі.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *