19 студзеня ў Брагінскім раёне на Дняпры і Брагінцы будуць арганізаваны дзве купелі

Важное Общество

Многія праваслаўныя вернікі ўпэўнены, што купанне ў палонцы на Вадохрышча ачышчае ад грахоў і вылечвае хваробы. Між тым, ныраць і доўга знаходзіцца ў ледзяной вадзе зусім не абавязкова, досыць тройчы акунуцца з галавой, а перад уваходам у палонку тры разы перахрысціцца.

У нашым раёне абрад Вадохрышча пройдзе ў двух месцах:

•  у Брагіне – на беразе Брагінкі (каля райцэнтра);

у Камарыне – на беразе прытоку Дняпра.

З 11.00 да 19.00 каля палонак будуць дзяжурыць выратавальныя атрады, медыкі, міліцыя. Райспажыўтаварыства плануе арганізаваць продаж гарачых напояў (чаю і кавы).



Добавить комментарий