У Беларусі абноўлены пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, якія не падлягаюць абмену і вяртанню. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2018 года №935, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Усяго ў спісе 33 пазіцыі. У прыватнасці, не падлягаюць вяртанню і абмену паркет, ламінат, керамічная плітка, шпалеры (раней нельга было вярнуць гэты тавар у колькасці, адрознай ад набытай спажыўцом).
Да мэблевых гарнітураў і набораў дададзена мэбля з механізмамі трансфармацыі, прыводзімымі ў рух электрапрыводам.
Спіс таксама папоўнілі ветэрынарныя сродкі, вадкасць для электронных парагенератараў, навушнікі.
Некаторыя тавары са спіса можна будзе абмяняць або вярнуць, калі яны ўпакаваны ў герметычную (вакуумную) спажывецкую ўпакоўку, а таксама, якая забяспечвае магчымасць устанавіць, што тавар не быў у карыстанні. Гэта датычыцца біжутэрыі, парфумерна-касметычных тавараў, манікюрных і педыкюрных інструментаў, цацак, навушнікаў і некаторых іншых тавараў.