Новыя тарыфы на ЖКП дзейнічаюць у Беларусі з 1 студзеня

Грамадства

Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва дзейнічаюць у Беларусі з 1 студзеня.

Тарыфы ў 2019 годзе будуць павышацца ў два этапы.

З 1 студзеня вырастуць (сумарна на $3,9) тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабеспячэння, водаадвядзення, па капітальным рамонце, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсавання расходаў на электраэнергію.

З 1 чэрвеня, пасля завяршэння ацяпляльнага сезона, тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе павышаны на $1,1.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, ліфта, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі захоўваюцца на ўзроўні 2018 года.

Ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана дзяржпадтрымка насельніцтва праз безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Такія субсідыі прадастаўляюцца грамадзянам і сем’ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перасягае 20 працэнтаў іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў — у сельскай мясцовасці.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *