Почырк кіраўніка – гэта не толькі подпіс на дакументах, але і ход спраў у арганізацыі

Официально

УХІЛЕННЕ НЕДАРОБАК пасля будаўнічых работ – менавіта гэтай тэмай адкрыў апаратную нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта. “Калі будзе наведзены парадак на палях сельгаспрадпрыемстваў, там, дзе працаваў РЭС?” – задаў пытанне старшыня райвыканкама начальніку Аляксею Кліменку. Акрамя таго, патрэбна займацца і кампенсацыйнымі пасадкамі і выкарчоўваннем пнёў, што засталіся ў райцэнтры пасля пракладвання новых ліній электраперадач. Гэта датычыць не толькі энергетыкаў, якія звычайна і парадак падтрымліваюць, і працуюць арганізавана і зладжана, але і іншых арганізацый, якія задзейнічаны ў добраўпарадкаванні. Не заспакойвацца, праяўляць больш прынцыповую пазіцыю павінны землеўпарадкавальная і экалагічная службы, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі.

Вялікая ўвага надаецца блоку СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ пытанняў. Аляксандр Кохан акцэнтаваў увагу прысутных на стане спраў у жывёлагадоўлі. “Да парадку ў нашых ААТ далёка, – падкрэсліў ён. – Калі не спраўляюцца самі, на дапамогу павінны выязджать спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. А яны не спяшаюцца разабрацца ў праліках”. Больш падрабязна Аляксандр Васільевіч спыніўся на арганізацыі зімоўкі ў ААТ “Малажынскі”: утрыманне і кармленне буйной рагатай жывёлы, стан кашар, выкананне санітарных патрабаванняў – кантраляваць дырэктар гаспадаркі павінен усё. Прычым не ад выпадку да выпадку, а пастаянна. “У кіраўніка павінен быць почырк з адметнасцямі: працавітасцю, настойлівасцю, прынцыповасцю, адказнасцю, патрабавальнасцю”, – заўважыў старшыня райвыканкама. І сапраўды, калі гэтых якасцей няма, атрымаем незразумелае крэмзанне. Прычым у любой галіне.

МАБІЛЬНАЯ ГРУПА райвыканкама наведала ААТ “Брагінскі”. Як паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец, выяўлены шэраг недахопаў у санітарным утрыманні памяшканняў, ахове працы.

Старшыня Малажынскага сельскага Савета Наталля Новік расказала, што зроблена мабільнай групай сельвыканкама. Яна наведала ўстановы сацыяльнай сферы, гандлёвыя кропкі, жывёлагадоўчыя аб’екты. “Выяўленыя недахопы павінны неадкладна ўхіляцца”, – даручыў старшыня райвыканкама.

Зімовае надвор’е патрабуе асаблівых падыходаў да ўтрымання дарог, тратуараў. І зараз усё больш нагадваюць аб сабе папярэднія пралікі. Чаму падчас ПАДРЫХТОЎКІ ДА ЗІМЫ не была набыта неабходная тэхніка для расчысткі снегу, раскідвання пясчана-саляной сумесі? Гэтае пытанне засталося без адказу дырэктара КЖУП “Брагінскае” Аляксандра Атрошчанкі. Не дапусціць падобных пралікаў у наступным годзе даручана намесніку старшыні райвыканкама Юрыю Лук’яненку.

Згодна з інфармацыяй начальніка РАНС Андрэя Грыгаровіча, надзвычай-ных сітуацый за тыдзень не зафікса-вана. Наглядальнымі камісіямі праверана 53 домаўладанні, праведзе-ны прафілактычныя гутаркі з 56 грамадзянамі.

Валерый Чэкан, начальнік РАУС, паведаміў, што за тыдзень узбуджаны тры крымінальныя справы, правяралася работа вартаўнікоў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу.

Як забяспечваюцца ЛЕКАВЫМІ СРОДКАМІ жыхары раёна, у пры-ватнасці, Камарына? Па  інфармацыі в.а. загадчыка ЦА №72 Таццяны Рабцавай, аптэка ў Камарыне  працуе  пяць дзён на тыдзень, лекавымі прэпаратамі забяспечваецца як праз раённую сетку, так і напрамую з абласнога цэнтра. Старшыня райвыканкама даручыў разгледзець магчымасць арганізацыі продажу лекаў насельніцтву ў выхадныя дні. Прааналізаваць сітуацыю і ўнесці свае прапановы даручана галоўнаму ўрачу ўстановы аховы здароўя Ігару Кірэню.

Ігар Яўгенавіч паведаміў, што назіраецца НЯЗНАЧНЫ РОСТ ЗАХВОРВАННЯ вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку і сярод дзяцей. Асаблівую занепакоенасць галоўнага ўрача выклікае дэмаграфічная сітуацыя і становішча з хваробамі сістэмы кровазвароту. Не змяншае сваіх маштабаў і такое сацыяльнае зло, як злоўжыванне алкаголем. Больш прынцыповую і актыўную ролю ў барацьбе з ім павінны займаць кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, прафсаюзныя лідары. Старшыня райвыканкама даручыў арганізаваць нараду, у якой прыме ўдзел асабіста.

Былі разгледжаны таксама пытанні арганізацыі і правядзення веснавой сяўбы, выканання прагнозных зада-нняў, работы дарожных служб, стварэння новых вытворчасцей, збору сродкаў самаабкладання.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *