Урад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію

Грамадства

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года №985.

Газ

У прыватнасці, устаноўлена цана на газ, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Пры наяўнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў яна складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br0,1143 за кубаметр, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br0,119. У летні перыяд газ будзе каштаваць Br0,4114 за кубаметр.

Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў цана складзе Br0,4114 за кубаметр газу незалежна ад сезона.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана складзе Br3,29 з аднаго пражываючага ў месяц.

Цана на газ у жыллі, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе Br9,46 з аднаго пражываючага.

У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ каштуе Br5,35 для аднаго пражываючага ў месяц.

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая давядзецца плаціць Br0,4874 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,5320.

У летні перыяд устаноўлены наступныя цэны: з 1 студзеня па 31 мая — Br0,1827, з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br0,1995.

Звадкаваны газ

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі абагравальнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 мая — Br1,7993, з 1 чэрвеня па 31 снежня — Br1,9497.

У летні перыяд цана будзе Br1,0970. Пры адсутнасці індывідуальных газавых абагравальных прыбораў 1 куб. м таксама будзе каштаваць Br1,0970.

Калі ў доме або кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана звадкаванага газу складзе Br3,29 з аднаго пражываючага ў месяц.

Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць Br9,32, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — Br4,39 з аднаго пражываючага ў месяц.

Цана на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя абагравальныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — Br5,7713 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br6,3021.

У летні перыяд яна будзе Br1,0970. Цана 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах норм спажывання складзе Br0,7788 руб. Такім чынам, такі балон будзе каштаваць Br16,35.

Электраэнергія

Аднаставачны тарыф на электраэнергію ў жылых дамах і кватэрах, дзе ёсць электрапліты, складзе Br0,1484 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — Br0,1039 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — Br0,2968.

Кошт электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br0,1019 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак — Br0,1892.

Тарыф на электраэнергію пры ўмове яе выкарыстання ў тым ліку для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (у кватэрах, дзе няма сістэм цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння і ёсць электрапліты) — Br0,0761 за 1 кВт.гадз. Ён дзейнічае, калі няма асобнага лічыльніка расходу электраэнергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Калі такі асобны прыбор ёсць, то тарыф будзе Br0,0335 за 1 кВт.гадз.

Цеплавая энергія

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 студзеня па 31 мая ўключна складзе Br16,9259 за 1 Гкал, з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — Br18,4831 за 1 Гкал.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2019 года.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *